Падарожжа на паўтара гады і 30 000 кіламетраў

20 красавіка вядомы беларускі роварыст, актывіст “Мінскага веласіпеднага таварыства” Аляксей Ландрэс адправіўся ў падарожжа па краінах Блізкага Усходу і Азіі.

Падрыхтоўка заняла каля года, але вось Лёша сёння ўжо ў Слуцку, і наперадзе ў яго шмат новага, цікавага і захапляльнага.

Нельга забыць, што наш актывіст-падарожнік не проста паехаў «катацца», а паставіў перад сабой важныя мэты: пазнаёміцца ​​і набыць сяброўскія сувязі з роварным светам іншых краін; распавесці аб нашай любімай Беларусі і нашым роваруху; прадэманстраваць на сваім прыкладзе, што ўсё магчыма і любая мара дасягальная.

Мы будзем уважліва сачыць за яго паездкай: на  сайце Лёшы у суполке вк і ў FB

Аляксею патрэбныя наша падтрымка і ўвага, падзяліцеся інфармацыяй пра падарожніка з сябрамі і магчыма недзе, на другім канцы мацерыка Лёшу сустрэнуць сяброўскае гасціннасць і дапамогу.

Аказаць падтрымку нашаму сябру можна і грашовай сумай.

Лёша, шчаслівай дарогі!

Добавить комментарий

*