Фестываль мабільнасці “Самаход”. 17 траўня

Ці можна з дзецьмі з лёгкасцю падарожнічаць па свеце?
Наколькі выгодна ў Беларусі ўзяць аўтадом у арэнду і махнуць на адпачынак?
Як спланаваць танную, але ад гэтага не меней займальную паездку?
Ці далёка з’едзеш на ровары ў Еўропу?

Адказы на гэтыя і іншыя зусім не рытарычныя пытанні вы зможаце даведацца на трэцім штогадовым фэсце “Самаход-2014″ 17 траўня ў “Доме Фішара” на пр. Незалежнасці 84А.

Праграма мерапрыемства:

12:00-13:30 Майстар-клас для travel-журналістаў – працягвайце вандраваць у сваіх артыкулах! Пры падтрымцы партала падарожжаў Traveling.by
14:00-14.30 Кампанія “У Беларусь і Еўропу – Без візы!”: візы – не перашкода вандроўкам!
14:40-15:30 “З дзіцем хоць на край свету” – інтэрактыўная лекцыя ад Posvetu.by
15:40-16:30 “Сямейны караванінг і аўтатурызм, кемпінгі і эканомія рэсурсаў у падарожжах” І- інтэрактыўная лекцыя на тэму “Дом на колах” ад Caravaning.by
16:40-17:10 “Як вандраваць на ровары па Еўропе” – інтэрактыўная лекцыя Green-journey.com
17:20 – 18:00 “Як падарожнічаць танна” у бліц відэа з каментарамі эксперта OpenEurope.by

У наступныя тыдні да 17 траўня мы ўвесь час будзем адкрываць розныя падрабязнасці выступаў і некаторыя сюрпрызы, але ж нешта пакінем і да дня мерапрыемства.

Сачыце за навінамі!

Майстар-клас, гутаркі з экспертамі і шмат іншых цікавых сюрпрызаў чакаюць вас 17 траўня ў “Доме Фішара” на пр. Незалежнасці 84А

Уваход вольны.
Кава і гарбата – бясплатна.

Добавить комментарий

*